суббота, 29 августа 2015 г.

АНЛАЙН-РЭПАРТАЖ: Фестываль вулічнай музыкі.

Фестываль вулічных музыкаў "Месца пад сонцам" праходзіць 29 жніўня ў Менску. На фестывалі будзе выконвацца музыка розных жанраў.
Усе грошы, сабраныя на мерапрыемстве пайдуць на дабрачыннасць. 

16:11  Калі ў вас ёсць вольны час, скарыстайцеся магчымасцю наведаць Фестываль Вулічных музыкаў , які працягнецца да 18.00


15:15 Трыа Элегант выконвае класіку, музыку з кінафільмаў. Лана, Ліза і Святлана - студэнткі музычнага каледжа . Дзяўчыны кажуць: "Фестываль вулічных музыкаў - гэта добрая магчымасць праявіць свае здольнасці".


15:05 

Скончыў свой выступ гурт Yulany. Юлія грае на укулеле, Сяргей грае на гітары. Хлопцы - вопытныя музыкі, удзельнікі валанцёрскіх фестываляў "Быць Дабру" і "Тайбола". Дзіма грае джаз, блюз, соўл.

15:00 Гурт The Bangalors удельнічае ў фестывалі ў няпоўным складзе. Аляксандр і Вольга Гагарына граюць індзі - рок. Хлопцы нярэдка граюць на вуліцах Мінска. Занятак прыносіць ім як грошы, так і задавальненне. Усе ўдзельнікі гурта маюць музычную адукацыю, акрамя 


14:50 Саша Чупрыс грае на акустычны гітары. Як кажа гітарыстка, яе музыка дорыць навакольным сонечны настрой. Таму Сашу і запрасілі прыняць удзел у "Месца пад сонцам".




Саша Чупрыс
14:44 Іван з праектам Hangmeleon мае музычную адукацыю па класе трубы. Яго выступ можна ўбачыць на акустычнай пляцоўцы  у 17.00. Для нашага блогу музыка пагадзіўся зграць невялікую частку свайго нумара.
Hangmeleon
14:37 Людзі даведаліся пра фестываль праз сацыяльныя сеткі. Гледачы кажуць, што з задавальненнем будуць наведваць падобныя мерапрыемствы і надалей.
Алена, дызайнер: "Я прыйшла не толькі паслухаць музыку, але і зарабіць. Я гандлюю хэнд-мэйд вырабамі"
14:29 Арганізатар фестывалю Сіманкоў Антон, студэнт БНТУ, распавёў, што абсталяванне прадастаўлена адміністрацыяй Маскоўскага раёна горада Мінска.
На пляцоўцы ля "Бяссоніцы" першай выступаў джазавы гурт  "JO!NA".
Сіманкоў Антон
гурт джазавы "JO!NA".
13:30 Рок-пляцоўка размясцілася на вул.Кирилла і Мяфодзія. Тут выступалі Аксана Палій і Street Band. За іх выступам назірала шмат людзей.

13:00 Пачатак фестывалю у Верхнім горадзе. Упершыню ў Мінску Фестываль вулічных музыкаў праходзіў у 2011 годзе на Дзень горада. Ужо тады арганізатары прапаноўвалі гледачам не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець вулічны тэатр. Падобнае мерапрыемства карыстаецца папулярнасцю.