суббота, 28 февраля 2015 г.

15 лютага 2015 - Шоў Беларушчыны ў Пружанах

“Палюбі сваё”, - пад гэтым дэвізам Пружанскі палацык на тры гадзіны паглынуўся ў атмасферу беларушчыны.

 Адпаведную імпрэзу паміж Днём усіх закаханых і Днём роднай мовы зладзілі студэнты вышэйшых культурніцкіх курсаў Мінска пры падтрымцы СБМП 



Старт адбыўся 15 лютага а 13-й гадзіне. Амаль з уваходным квітком наведвальнікі атрымалі беларускамоўную валянцінку, а таксама стужку з беларускім арнаментам. Такім чынам, акцыя #беларускаястужка даехала і да Пружанаў.


Далей вядоўцы паспрабавалі хутка пазнаёміць пружанцаў з беларускай гісторыяй і культурай, якая годна выглядае ў абалонцы сучасных тэхналогій. Так, гістарычныя сюжэты ды традыцыі выцінанкі могуць стаць файнай ідэяй для мультыплікацыі, а нацыянальны арнамент увасобіцца ў калекцыі французскага дома моды Valentino.

Амаль кожны глядач “Шоу Беларушчыны” атрымаў прыз адказваючы на пытанні інтэлектуальнага покера і  змагаючыся ў новай настольнай гульні “1514”.
Скончылася імпрэза канцэртам хрысціянскага гурта з Laudans (Гальшаны-Мінск). Музыкаў некалькі разоў выклікалі “на біс”, а нехта нават сышоў з плыткай і аўтографам ад Андрэя Лугіна (вакал, гітара).
Арганізатары выказваюць падзяку музею-сядзібе “Пружанскі палацык”, парталу pruzhany.net, а таксама ўсім наведвальнікам імпрэзы за зацікаўленасць айчыннай гісторыяй ды традыцыямі.





Фота: Ганна Мязга (Пружаны)

Больш па гэтай тэме: