“Палюбі сваё”, - пад гэтым дэвізам Пружанскі палацык на тры
гадзіны паглынуўся ў атмасферу беларушчыны.
Адпаведную імпрэзу паміж Днём усіх закаханых і Днём роднай мовы зладзілі студэнты вышэйшых культурніцкіх курсаў Мінска пры падтрымцы СБМП
Старт адбыўся 15 лютага а 13-й гадзіне. Амаль з уваходным
квітком наведвальнікі атрымалі беларускамоўную валянцінку, а таксама стужку з
беларускім арнаментам. Такім чынам, акцыя #беларускаястужка даехала і да Пружанаў.
Адпаведную імпрэзу паміж Днём усіх закаханых і Днём роднай мовы зладзілі студэнты вышэйшых культурніцкіх курсаў Мінска пры падтрымцы СБМП
Далей вядоўцы паспрабавалі хутка пазнаёміць пружанцаў з
беларускай гісторыяй і культурай, якая годна выглядае ў абалонцы сучасных
тэхналогій. Так, гістарычныя сюжэты ды традыцыі выцінанкі могуць стаць файнай
ідэяй для мультыплікацыі, а нацыянальны арнамент увасобіцца ў калекцыі
французскага дома моды Valentino.
Амаль кожны глядач “Шоу Беларушчыны” атрымаў прыз адказваючы
на пытанні інтэлектуальнага покера і
змагаючыся ў новай настольнай гульні “1514”.
Скончылася імпрэза канцэртам хрысціянскага гурта з Laudans (Гальшаны-Мінск). Музыкаў
некалькі разоў выклікалі “на біс”, а нехта нават сышоў з плыткай і аўтографам
ад Андрэя Лугіна (вакал, гітара).
Арганізатары выказваюць падзяку музею-сядзібе “Пружанскі
палацык”, парталу pruzhany.net, а таксама ўсім
наведвальнікам імпрэзы за зацікаўленасць айчыннай гісторыяй ды традыцыямі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий