воскресенье, 31 января 2016 г.

“Квартал 95” не прыедзе ў Беларусь

Гастролі ўкраінскіх гумарыстаў былі запланаваны на 1–5 лютага ў розных гарадах Беларусі. Канцэртныя залы пачалі вяртаць грошы за квіткі.


http://www.intex-press.by/ru/news/culture/20916/

понедельник, 25 января 2016 г.

Твітэр спалахнуў ад збіцця ў судовай залі

"Спыніце жорсткасць міліцыі ў Беларусі", - так сацыяльная сетка адрэагавала на збіццё падчас судовага працэсу журналіста TUT.BY і двух затрыманых.  

 







суббота, 23 января 2016 г.

Еўрафэст праз прызму сацсетак


Не абыйшлося без класікі...
...І заўвагаў пра кепскую ангельскую:



За тыдзень да пачатку фінальнага канцэрту Арт Сядзіба запусціла кампанію падтрымкі гурта Navi.

Видео опубликовано Zhenya Vegas (@zhekavegas)

Карыстальнікі Instagram посцілі фотаздымкі музыкамі і заклікакалі галасаваць за NAVI.


Фото опубликовано Жибрик Димка (@zhibrikdimka)

Фото опубликовано Яна (@navitskaya_29)

Фанацкі крэатыў ён такі:


Видео опубликовано Марина Федорова (@mari_step_hall)


А вось, што пісалі падчас выступу: 


Адразу пасля NAVI выступаў будучы пераможца Еўрафэсту IVAN, прадзюсарам якога з'яўляецца  расійскі кампазітар Віктар Дробыш. Летась Аляксандр Лукашэнка ўручыў Дробышу ордэн Францыска Скарыны.



Падчас 30 хвілін галасавання было горача...

...А пасля тым больш:










Запахла баршчом ці чаму не залічылі некаторыя галасы?Калі вам раптам не прыйшло пацверджанне, дашліце скрын#eurofest #06navi
Posted by Настасся Пілюгіна on 22 Студзень 2016

P.S.

четверг, 21 января 2016 г.

Адміністрацыя капыльскай школы прынесла прабачэнні "вучню-патрыёту"

Адміністрацыя Капыльскай СШ №2 прынесла свае прабачэнні вучню, які змяшчаў УКантакце палітычныя карыкатуры і навіны незалежных медыя.


"Сітуацыя ўладжана", - паведаміў Алег Занкевіч праз паведамленні УКантакце.

Пра тое, што Алега разам з бацькамі выклікалі да дырэктара школы вечарам 20 студзеня паведаміла Хартыя'97. На паседжанні прысутнічаў капітан мясцовага РАУС. Хлопцу пагражалі наглядам міліцыі і праблемамі пры паступленні ў ВНУ.

Па словах вучня, дырэктар школы Дзмітрый Рамановіч сцвярджаў, што выява з гербам "Пагоня" незаконная. У сваім каментары Радыё Свабода педагог сцвярджаў наступнае: 

"Да „Пагоні“ я стаўлюся абсалютна раўнадушна і адэкватна. Я лічу яе гістарычным фактам. На мяне „Пагоня“ ня дзейнічае як чырвоная ануча на быка.  А тое, што ён на сваёй старонцы абразіў іншага чалавека (Аляксандра Лукашэнку, - А. П.), гэта кепска, я папрасіў гэта прыбраць. Таксама я папрасіў не рабіць рассылку розных відэаролікаў настаўнікам нашай школы". 

Праз некалькі гадзін пасля публікацыі на Радыё Свабода, вучань паведаміў, што адміністрацыя школы прынесла свае прабачэнні, патлумачыўшы, што адбылася "абуральная памылка". 

Канфлікт распачала настаўніца ангельскай мовы Таццяна МарозПа словах Алега Занкевіча, цяпер настаўніца "перастала зневажаць маю пазіцыю, стала паводзіць сябе як адэкватны чалавек"

Вучань удзячны адміністрацыі, за тое, што яму "пашлі насустрач" і перавялі ў іншую групу па ангельскай.

понедельник, 18 января 2016 г.

Ці будуць беларусы мець выбар на музычнай арэне?

У фінале нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2016 гурт NAVI выступіць з беларускамоўнай песняй. Ці дасць Белтэлерадыёкампанія прадставіць "Гэту зямлю" ў Швецыі?

Не прыгадаю у якім годзе глядзела нацыянальны адбор на Еўравізію апошні раз. І ці глядзела наогул. А тут ужо за некалькі дзён да фінальнага канцэнту адсочваю гэту тэму. Напэўна, калі б 22 студзеня прадстаўніка на Еўрабачанне гледачы абіралі разам з журы, я б забіла і са страхам чакала выступу беларускага ўдзельніка ў Стакгольме. 

Аднак сёлета прадстаўніка ад Беларусі будуць абіраць выключна гледачы. Менавіта таму, журы прапусціла ў фінал 10 музыкаў замест 15-ці. Старшыня журы Аляксандр Ціхановіч сказаў, што элегледачам будзе дастаткова і маленькага выбару. Каб раптам яны не выбралі каго-небудзь, і не было потым сорамна”.

Здавалася б добры шанец патрымаць вядомы беларускаму слухачу гурт NAVI. Іх першымі з беларускамоўных выканаўцаў пачалі паказваць у метро, адным з першых запрасілі на дзяржаўныя тэлеканалы. Больш таго NAVI выступалі на перадвыбарчым канцэрце "Мы вместе", дзе прадстаўнікі беларускага шоў-бізнэсу раілі зрабіць "правільны выбар" на карысць "стабільнай Беларусі".


Cкрыншот: youtube.com
Спяваючы на дзвюх дзяржаўных мовах, выступаючы і на БТ, і на Белсаце музыкі стаяць па-над палітыкай. Тым самым, мне падаецца, яны аб'ядноўваюць сваіх слухачоў.

Вяртаючыся да асаблівасцяў нацыянальнага адбору 2016 хочацца адзначыць, што сёлета Белтэлерадыёкампанія адмыслова шукала песні па-беларуску.

У мінулым жа годзе праект MILKI пад пратэкцыяй пераможцы Еўравізіі Аляксандра Рыбака таксама быў фаварытам нацыянальнага адбору. Ангельская мова ў спалучэнні з беларускімі прыпеўкамі, вышыванкі і прыгожыя дзяўчаты за кароткі тэрмін знайшлі фанатаў ў Беларусі і па ўсім свеце. 



Абяцанні і чаканні тады не спраўдзіліся і ў Вене Беларусь прадстаўляў дуэт Uzari & Maimuna.


I'm taking a break from it all. Thank you for your support throughout.
Опубликовано Alexander Rybak 26 декабря 2014 г.


Цяпер NAVI знаходзіцца ў падобнай сітуацыі. Замест прадзюсара музыкі маюць падтрымку Арт Сядзібы. Сусветных жа прыхільнікаў дапамог знайсці кавэр на амерыканскі гурт Imagine Dragons, які выступіць у Мінску 22 студзеня ў дзень фіналу Еўрафэсту.




Ці будзе беларусам сорамна за "каго-небудзь"? Даведаемся пасля 22 студзеня.

среда, 13 января 2016 г.

Вучні Кацярыны Кашо: Нам падаецца, яна не спраўляецца са сваімі абавязкамі

Фота: www.mozliceum.na.by
Як паведамляе сайт 1863x.com адным з каардынатараў блакіроўкі праўкраінскіх Twitter-акаўнтаў з'яўляецца настаўніца з Мазыра Кацярына Кашо. Навучэнцы Мазырскага ліцэю распавялі як паводзіць сябе настаўніца па-за межамі сеціва.


Вучаніцы мазырскага абласнога ліцэя лёгка пагадзіліся на размову. Але папрасілі захаваць ананімнасць, бо не хочуць праблемаў. Адна з іх скончыла ліцэй два гады таму і папярэдзіла, што нешта можа не памятаць. Іншая, яшчэ працягвае навучанне. Дзяўчына кажа, што для яе гэтая гісторыя не зусім праўдзівая, і просіць задаваць "разумныя" пытанні.

Для абодвух астраномія, якую выкладае Кацярына Кашо, не з'яўляецца профільным прадметам. Дзяўчатам падабаецца астраномія, аднак якасць выкладання іх не задавальняе.

Выпускніца: Амаль усе заняткі мы глядзелі фільмы па астраноміі, мы нават самі гэта прасілі, бо тлумачыла яна не вельмі добра.

Вучаніца: Мне як і большасці людзям у ліцэі здаецца, што яна не спраўляецца са сваімі абавязкамі.
А. П.: У чым праяўляецца яе няздольнасць?
Вучаніца: Гэта ўсё, што я магу сказаць пра яе выкладанне. Астатняя інфармацыя выключна ліцэйская.

Ліцэісты не кантактуюць з настаўніцай па-за ўрокамі. Толькі заўважаюць, што часам настаўніца адхіляецца ад тэмы.

Выпускніца: Яна імкнулася не ахіляцца ад тэмы. Толькі часам абмяркоўвала фізіку з маёй аднакласніцай, у якой яна была рэпетытарам. Яшчэ мы размаўлялі на тэму астралогіі, яна нам распавядала цікавыя факты якія ведала.

Вучаніца: Кацярына Аляксандраўна адхіляецца, калі гэта трэба. Як і любы настаўнік.
А. П.: На вашу думку, калі гэта можа быць трэба?
Вучаніца: У розных сітуацыях.
А. П.: Можаце прывесці прыклад?
Вучаніца: Канкрэтнага прыкладу не скажу.

Ліцэісты пачалі актыўна абмяркоўваць артыкул 1863x.com у Twitter. Варашыла спытаць дзяўчат наконт іх выказванняў.


А. П.: У твітары вы напісалі, што яна пашкадавала паставіць вам 10.
Выпускніца: У 11 класе ўсё працуюць на атэстат, я не выключэнне. Заўсёды працавала на занятках, бралася на рабіць паведамленні, пісала кантрольныя заўсёды добра. У выніку ў мяне стаялі дзве 10 за першую і другую чвэрці і 9 за трэцюю чвэрць. За чацвёртую мне гэтак жа выходзіла 10, але яна сказала што мае веды ў астраноміі не моцныя, таму ставіць 9 за чвэрць і 9 за год.
А. П.: Вы паступілі ў ВНУ пасля сканчэння Ліцэя?
Выпускніца: Я паступіла ў ВНУ, але не ў тое, што жадала. Мяне падвяло ЦТ.


А. П.: На чым грунтуецца гэтае меркаванне аб тым, што "яна з іншае планеты"?
Выпускніца: У яе дзіўныя паводзіны, быццам бы лунае ў паднябессі.
А. П.: У чым гэта выяўляецца?
Выпускніца: Гэта было 2 гады таму, і ужо цяжка сказаць дакладна. Яе манера гаварыць, асабліва пра тое што ёй вельмі вельмі падабаецца. Нават яе манера жартаваць над намі. Гэта ўсё было вельмі дзіўна. Калі вы аднойчы мелі зносіны з ёй, вы павінны мяне зразумець.


А. П.: Ці каментуе настаўніца навіны Беларусі і свету на сваіх уроках?
Вучаніца: У нас на гэта не хапае часу.
А. П.: Ці было вядома аб акаўнтах настаўніцы да публікацыі 1863x.com?
Вучаніца: У ліцэі не ведаю. Я даведалася толькі на вакацыях (Зімовыя вакацыі 27.12.2015 -10.01.2016, - А. П.).
А. П.: Як вы можаце пракаментаваць гэтую сітуацыю?
Вучаніца: Я не да канца веру ў гэта. Нават калі гэта і так. Я не разбіраюся ў палітыцы, каб судзіць кагосьці.

belka-mozyr-1024x383.jpg
Скрыншот: www.mozliceum.na.by

Як паведаміў тэлеканал Белсат, Кацярына Кашо падала заяву аб звальненьні. Ліцэісты кажуць, што яе звольнілі.

воскресенье, 10 января 2016 г.

Швачка з Пружанаў вырабляе аксэсуары з беларускімі матывамі

Партфоліа майстры налічвае калядныя сэрцайкі, дзіцячыя гаманцы, жаночыя касметычкі і закладкі для кніг.


Вольны час Ганна Субота бавіць вырабам упрыгожванняў і сувеніраў ручной працы.

- Я увесь час чытаю маме Твітар, дзе шмат аматараў беларускай культуры, - паведаміла СБМП дачка сп. Ганны Паліна. - Апошнім часам мама захапілася вышыўкай, а яшчэ яна любіць касметычкі. Так і ўзнікла ідэя.

суббота, 9 января 2016 г.

Англамоўны рэсурс апублікаваў артыкул пра беларускія Каляды

У блогу сацыяльнай сеткі Anonygo апублікавалі мой артыкул, дзе я тлумачу замежцам чаму беларусы святкуюць Каляды двойчы.



Небходнасць такой публікацыі з'явілася пасля таго, як ананімны жыхар Anonygo "напужаў" англамоўных карыстальнікаў фоткай каляднай Казы. У адным з каментароў карыстальнік дадаў, што праваслаўныя Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне 7-га студзеня.

Anonygo - гэта ананімная сацыяльная сетка, якая дазваляе публікаваць здымкі цалкам ананімна, не пакідаючы ніякіх звестак, у тым ліку нікнэймаў і адрасоў электроннай пошты.