среда, 13 января 2016 г.

Вучні Кацярыны Кашо: Нам падаецца, яна не спраўляецца са сваімі абавязкамі

Фота: www.mozliceum.na.by
Як паведамляе сайт 1863x.com адным з каардынатараў блакіроўкі праўкраінскіх Twitter-акаўнтаў з'яўляецца настаўніца з Мазыра Кацярына Кашо. Навучэнцы Мазырскага ліцэю распавялі як паводзіць сябе настаўніца па-за межамі сеціва.


Вучаніцы мазырскага абласнога ліцэя лёгка пагадзіліся на размову. Але папрасілі захаваць ананімнасць, бо не хочуць праблемаў. Адна з іх скончыла ліцэй два гады таму і папярэдзіла, што нешта можа не памятаць. Іншая, яшчэ працягвае навучанне. Дзяўчына кажа, што для яе гэтая гісторыя не зусім праўдзівая, і просіць задаваць "разумныя" пытанні.

Для абодвух астраномія, якую выкладае Кацярына Кашо, не з'яўляецца профільным прадметам. Дзяўчатам падабаецца астраномія, аднак якасць выкладання іх не задавальняе.

Выпускніца: Амаль усе заняткі мы глядзелі фільмы па астраноміі, мы нават самі гэта прасілі, бо тлумачыла яна не вельмі добра.

Вучаніца: Мне як і большасці людзям у ліцэі здаецца, што яна не спраўляецца са сваімі абавязкамі.
А. П.: У чым праяўляецца яе няздольнасць?
Вучаніца: Гэта ўсё, што я магу сказаць пра яе выкладанне. Астатняя інфармацыя выключна ліцэйская.

Ліцэісты не кантактуюць з настаўніцай па-за ўрокамі. Толькі заўважаюць, што часам настаўніца адхіляецца ад тэмы.

Выпускніца: Яна імкнулася не ахіляцца ад тэмы. Толькі часам абмяркоўвала фізіку з маёй аднакласніцай, у якой яна была рэпетытарам. Яшчэ мы размаўлялі на тэму астралогіі, яна нам распавядала цікавыя факты якія ведала.

Вучаніца: Кацярына Аляксандраўна адхіляецца, калі гэта трэба. Як і любы настаўнік.
А. П.: На вашу думку, калі гэта можа быць трэба?
Вучаніца: У розных сітуацыях.
А. П.: Можаце прывесці прыклад?
Вучаніца: Канкрэтнага прыкладу не скажу.

Ліцэісты пачалі актыўна абмяркоўваць артыкул 1863x.com у Twitter. Варашыла спытаць дзяўчат наконт іх выказванняў.


А. П.: У твітары вы напісалі, што яна пашкадавала паставіць вам 10.
Выпускніца: У 11 класе ўсё працуюць на атэстат, я не выключэнне. Заўсёды працавала на занятках, бралася на рабіць паведамленні, пісала кантрольныя заўсёды добра. У выніку ў мяне стаялі дзве 10 за першую і другую чвэрці і 9 за трэцюю чвэрць. За чацвёртую мне гэтак жа выходзіла 10, але яна сказала што мае веды ў астраноміі не моцныя, таму ставіць 9 за чвэрць і 9 за год.
А. П.: Вы паступілі ў ВНУ пасля сканчэння Ліцэя?
Выпускніца: Я паступіла ў ВНУ, але не ў тое, што жадала. Мяне падвяло ЦТ.


А. П.: На чым грунтуецца гэтае меркаванне аб тым, што "яна з іншае планеты"?
Выпускніца: У яе дзіўныя паводзіны, быццам бы лунае ў паднябессі.
А. П.: У чым гэта выяўляецца?
Выпускніца: Гэта было 2 гады таму, і ужо цяжка сказаць дакладна. Яе манера гаварыць, асабліва пра тое што ёй вельмі вельмі падабаецца. Нават яе манера жартаваць над намі. Гэта ўсё было вельмі дзіўна. Калі вы аднойчы мелі зносіны з ёй, вы павінны мяне зразумець.


А. П.: Ці каментуе настаўніца навіны Беларусі і свету на сваіх уроках?
Вучаніца: У нас на гэта не хапае часу.
А. П.: Ці было вядома аб акаўнтах настаўніцы да публікацыі 1863x.com?
Вучаніца: У ліцэі не ведаю. Я даведалася толькі на вакацыях (Зімовыя вакацыі 27.12.2015 -10.01.2016, - А. П.).
А. П.: Як вы можаце пракаментаваць гэтую сітуацыю?
Вучаніца: Я не да канца веру ў гэта. Нават калі гэта і так. Я не разбіраюся ў палітыцы, каб судзіць кагосьці.

belka-mozyr-1024x383.jpg
Скрыншот: www.mozliceum.na.by

Як паведаміў тэлеканал Белсат, Кацярына Кашо падала заяву аб звальненьні. Ліцэісты кажуць, што яе звольнілі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий