четверг, 21 января 2016 г.

Адміністрацыя капыльскай школы прынесла прабачэнні "вучню-патрыёту"

Адміністрацыя Капыльскай СШ №2 прынесла свае прабачэнні вучню, які змяшчаў УКантакце палітычныя карыкатуры і навіны незалежных медыя.


"Сітуацыя ўладжана", - паведаміў Алег Занкевіч праз паведамленні УКантакце.

Пра тое, што Алега разам з бацькамі выклікалі да дырэктара школы вечарам 20 студзеня паведаміла Хартыя'97. На паседжанні прысутнічаў капітан мясцовага РАУС. Хлопцу пагражалі наглядам міліцыі і праблемамі пры паступленні ў ВНУ.

Па словах вучня, дырэктар школы Дзмітрый Рамановіч сцвярджаў, што выява з гербам "Пагоня" незаконная. У сваім каментары Радыё Свабода педагог сцвярджаў наступнае: 

"Да „Пагоні“ я стаўлюся абсалютна раўнадушна і адэкватна. Я лічу яе гістарычным фактам. На мяне „Пагоня“ ня дзейнічае як чырвоная ануча на быка.  А тое, што ён на сваёй старонцы абразіў іншага чалавека (Аляксандра Лукашэнку, - А. П.), гэта кепска, я папрасіў гэта прыбраць. Таксама я папрасіў не рабіць рассылку розных відэаролікаў настаўнікам нашай школы". 

Праз некалькі гадзін пасля публікацыі на Радыё Свабода, вучань паведаміў, што адміністрацыя школы прынесла свае прабачэнні, патлумачыўшы, што адбылася "абуральная памылка". 

Канфлікт распачала настаўніца ангельскай мовы Таццяна МарозПа словах Алега Занкевіча, цяпер настаўніца "перастала зневажаць маю пазіцыю, стала паводзіць сябе як адэкватны чалавек"

Вучань удзячны адміністрацыі, за тое, што яму "пашлі насустрач" і перавялі ў іншую групу па ангельскай.

Комментариев нет:

Отправить комментарий