понедельник, 18 января 2016 г.

Ці будуць беларусы мець выбар на музычнай арэне?

У фінале нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2016 гурт NAVI выступіць з беларускамоўнай песняй. Ці дасць Белтэлерадыёкампанія прадставіць "Гэту зямлю" ў Швецыі?

Не прыгадаю у якім годзе глядзела нацыянальны адбор на Еўравізію апошні раз. І ці глядзела наогул. А тут ужо за некалькі дзён да фінальнага канцэнту адсочваю гэту тэму. Напэўна, калі б 22 студзеня прадстаўніка на Еўрабачанне гледачы абіралі разам з журы, я б забіла і са страхам чакала выступу беларускага ўдзельніка ў Стакгольме. 

Аднак сёлета прадстаўніка ад Беларусі будуць абіраць выключна гледачы. Менавіта таму, журы прапусціла ў фінал 10 музыкаў замест 15-ці. Старшыня журы Аляксандр Ціхановіч сказаў, што элегледачам будзе дастаткова і маленькага выбару. Каб раптам яны не выбралі каго-небудзь, і не было потым сорамна”.

Здавалася б добры шанец патрымаць вядомы беларускаму слухачу гурт NAVI. Іх першымі з беларускамоўных выканаўцаў пачалі паказваць у метро, адным з першых запрасілі на дзяржаўныя тэлеканалы. Больш таго NAVI выступалі на перадвыбарчым канцэрце "Мы вместе", дзе прадстаўнікі беларускага шоў-бізнэсу раілі зрабіць "правільны выбар" на карысць "стабільнай Беларусі".


Cкрыншот: youtube.com
Спяваючы на дзвюх дзяржаўных мовах, выступаючы і на БТ, і на Белсаце музыкі стаяць па-над палітыкай. Тым самым, мне падаецца, яны аб'ядноўваюць сваіх слухачоў.

Вяртаючыся да асаблівасцяў нацыянальнага адбору 2016 хочацца адзначыць, што сёлета Белтэлерадыёкампанія адмыслова шукала песні па-беларуску.

У мінулым жа годзе праект MILKI пад пратэкцыяй пераможцы Еўравізіі Аляксандра Рыбака таксама быў фаварытам нацыянальнага адбору. Ангельская мова ў спалучэнні з беларускімі прыпеўкамі, вышыванкі і прыгожыя дзяўчаты за кароткі тэрмін знайшлі фанатаў ў Беларусі і па ўсім свеце. 



Абяцанні і чаканні тады не спраўдзіліся і ў Вене Беларусь прадстаўляў дуэт Uzari & Maimuna.


I'm taking a break from it all. Thank you for your support throughout.
Опубликовано Alexander Rybak 26 декабря 2014 г.


Цяпер NAVI знаходзіцца ў падобнай сітуацыі. Замест прадзюсара музыкі маюць падтрымку Арт Сядзібы. Сусветных жа прыхільнікаў дапамог знайсці кавэр на амерыканскі гурт Imagine Dragons, які выступіць у Мінску 22 студзеня ў дзень фіналу Еўрафэсту.




Ці будзе беларусам сорамна за "каго-небудзь"? Даведаемся пасля 22 студзеня.

Комментариев нет:

Отправить комментарий