вторник, 6 октября 2015 г.

Elect by Twitter. Дзень Першы

#electby - хэтштэг для сёлетняй выбарчай кампаніі у Беларусі. На гэтым тыдні я буду адсочваць твіты па гэтаму хэтштэгу і не толькі.


Для пачатку высветлім наступнае:

1. Я раблю гэта дзеля сябе і сваіх фаловераў, якім напэўна надакучыла чытаць пра выбары. 

2. Усе твіты трапілі ў падборку суб'ектыўна.

3. Падборка сфарміравана з твітаў адкрытых акаўнтаў. Калі вы пішаце для сябе ці для вузкага кола асоб, замыкайце акаўнты.

4. Тут не будзе заклікаў і агітацый.

Pra студэнтаў

Кожны паважаючы сябе выкладчык мусіць прапанаваць студэнтам зрабіць правільны выбар. Іншагароднім студэнтам раюць прагаласаваць датэрмінова, а на выходных правесці час з бацькамі. І пляваць, што дадому ты з'ездіў на мінулых выходных, а кошт квіткоў можа складаць палову тваёй стыпендыі.




Калі вам прапануюць прагаласаваць датэрмінова, можна запісаць і заліць аўдыё/відэа ў сацыяльныя сеткі. Гэта не зменіць механізм, але праінфармуе "сяброў" ды "фаловераў".

P.S. Выбарчыя фальсіфікацыі найбольш верагодны падчас датэрміновага галасавання.

Больш па гэтай тэме: http://toxaby.livejournal.com/645170.html

Комментариев нет:

Отправить комментарий