четверг, 24 марта 2016 г.

У Віцебску дзяржаўная крама гандлюе расейскай стужкай

Расейскі трыкалёр можна знайсьці ў віцебскай краме “Стужка” па вуліцы Кірава.


Скрутак зь расейскай стужкай стаіць пад георгіеўскай стужкай і тканінай для чырвона-зялёных сьцяжкоў. Побач прадстаўлена некалькі скруткаў стужкі зь арнаментам. “Лента наградная”, - пазначана на цэтліку зь трыкалёрам. “Расея ў нас заўжды была. Некалькі год ужо дакладна”, - кажа прадавачка. Каштуе стужка 8 000 рублёў.

Магілёўская ААТ “Стужка” з’яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў беларускага тэкстылю. Сярод іншага на прадпрыемстве вырабляюць і стужкі ў колерах дзяржаўных сьцягоў Беларусі і Расеі, арнаментаваную і георгіеўскую стужку. Летась фабрыка вырабіла 5 кіляметраў бел-чырвона-белай стужкі, якую замовіла Арт-Сядзіба.

Комментариев нет:

Отправить комментарий